Безназоўнае - Купала Янка. Страница 2

Дасталі сцежкі, ад якіх прапасці

Маглі мы ў бяспуцці,

А кінем бітыя шляхі да шчасця,

Абы умець ісці.

На продкаў плечах паўзрасталі вежы,

Дзе торг вялі за нас,

А мы патомкам нашым кінем межы

Без ашуканскіх крас.

Яшчэ пакінулі нам асляпленне,

Пашану да пакут,

А мы пакінем песню вызвалення

І вольны бацькаў кут.

1924